Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.10.2023

шестой школьный день

21 кастрычніка ва ўстанове адукацыі ў рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў праводзілася дзелавая гульня “Вывучаючы свет фінансаў – атрымаеш больш шансаў”.  Мэта : павышэнне ў вучняў узроўню фінансавай граматнасці.

Удзельнічаючы ў выхаваўчым мерапрыемстве, вучні даведаліся: адкуль бяруцца грошы і як іх траціць, каб хапіла на цацку і засталося на марожанае, якія бываюць грошы і валюта, навошта патрэбны карткі і як яны працуюць, як уладкаваны банкамат і якія аперацыі можна выканаць у касе, як бяспечна аплачваць пакупкі ў Інтэрнэце, навошта ўвогуле патрэбны банкі.      

         

У выніку вучні набылі новыя веды, практычны навык абыходжання з грашыма праз рашэнне задач, блізкіх да рэальнага жыцця, а таксама пазнаёміліся з цікавымі фактамі з гісторыі грошай. Праведзенае мерапрыемства дазволіла дзецям лепш даведацца пра свет прафесій, зразумець механізм выбару прафесіі і знайсці сябе ў вялікай разнастайнасці спецыяльнасцей.

Для вучняў пачатковых класаў прайшла гульня- падарожжа “У краіне ветлівых слоў”. Мэтай гульні была выпрацоўка ў дзяцей навыкаў ужывання пры размове ветлівых слоў. У ходзе мерапрыемства паўтарылі формы ветлівых зваротаў да людзей, звярнулі ўвагу на тое, што добрыя словы павінны спалучацца з добрымі ўчынкамі. Пагулялі ў гульні “Дарагія словы”, “Ветліва – няветліва”. Паслухалі і прааналізавалі сітуацыі аб значэнні ветлівага звароту да людзей. У канцы мерапрыемтсва правялі конкурс “Самы ветлівы”.

Фотоматериалы

Разделы сайта