Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Устав школы

УТВЕРЖДЕНО

Решение Костюковичского районного исполнительного комитета

_____________ № __________

 

 

 

СТАТУТ

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Баронькаўская  базавая школа Касцюковіцкага раёна”

(новая рэдакцыя)

 

 

 

УСТАВ

Государственного учреждения образования

Бороньковская  базавая школа Костюковичского района”

(новая редакция)

 

 

 

г. Костюковичи 2022

 

 

РАЗДЗЕЛ I. Агульныя палажэнні

  1. Сапраўдны Статут Дзяржаўнай установы адукацыі «Баронькаўская базавая  школа Касцюковіцкага раёна» (далей - комплекс), зарэгістраванай у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 790628238.
  2. Сапраўдны Статут распрацаваны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
  3. Назва комплексу: на беларускай мове:

поўная - Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Баронькаўская  базавая школа Касцюковіцкага раёна» скарочаная - Баронькаўская базавая школа;

на рускай мове:

поўная - Государственное учреждение образования «Бороньковская  базовая школа Костюковичского района»

скарочаная - Бороньковская  базовая школа Костюковичского района.

  1. Комплекс з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае рахункі ў банкаўскіх установах, мае самастойны каштарыс, мае, валодае, карыстаецца і распараджаецца замацаванай за ім на праве аператыўнага кіравання маёмасцю ў адпаведнасці з яе прызначэннем, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, можа ад свайго імя заключаць дагаворы, з’яўляцца істцом і адказчыкам у судзе, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штэмпель, бланкі са сваёй назвай.
  2. Маёмасць комплексу знаходзіцца ў раённай камунальнай уласнасці і замацавана за ім на правах аператыўнага кіравання. Паўнамоцтвы ўласніка ў дачыненні дзяржаўнай маёмасці комплексу здзяйсняе Касцюковіцкі раённы выканаўчы камітэт (далей - райвыканкам).
  3. Органам, упаўнаважаным кіраваць комплексам, замацаванай за ім маёмасцю, з’яўляецца аддзел адукацыі, спорту і турызму Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта (далей - аддзел адукацыі, спорту і турызму).
  4. Комплекс адказвае па сваіх абавязках грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца ў яго распараджэнні. Пры недастатковасці субсідыяльную адказнасць па яго абавязацельствах нясе райвыканкам.
  5. Комплекс не мае права выступаць гарантам або паручыцелем перад банкамі, крэдыторамі юрыдычных асоб па выкананні гэтымі асобамі

абавязкаў, звароту атрыманых крэдытаў (акрамя крэдытаў, якія выдаюцца на будаўніцтва жылых памяшканняў).

  1. Юрыдычны адрас комплексу: 213681 Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, Касцюковіцкі раён, аграгарадок Баронькі, вуліца Школьная, дом 1.
  2. Справаводства ў комплексе вядзецца на беларускай мове.
  3. Віды дзейнасці, якія належаць ліцэнзаванню, здзяйсняюцца комплексам пасля атрымання адпаведнага дазволу (ліцэнзіі).

 

РАЗДЗЕЛ  II. Мэты, задачы, прадмет і віды дзейнасці комплексу

  1. Асноўная мэта комплексу - рэалізацыя адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі для выхаванцаў дашкольнага ўзросту, ажыццяўленне навучання і выхавання на I і II  ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізацыя праграмы выхавання і абароны праў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, а таксама могуць рэалізоўвацца адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі, адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
  2. Задачамі комплексу з'яўляюцца:

стварэнне спрыяльных умоў для выхавання фізічна здаровай, духоўна багатай, высокамаральнай і адукаванай асобы;

выхаванне ў навучэнцаў і выхаванцаў грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці перад сабою і грамадствам;

фарміраванне цэласнага навуковага светапогляду, экалагічнай культуры;

рознабаковае развіццё навучэнцаў і выхаванцаў, іх пазнавальных інтарэсаў, творчых здольнасцяў, агульнавучэбных уменняў, навыкаў самаадукацыі з улікам іх індывідуальных асаблівасцей;

развіццё ўсведамлення навучэнцамі ролі ведаў як сродку пашырэння магчымасці выбару дзейнасці, выхаванне адказнасці за набыццё гэтых ведаў;

захаванне і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя навучэнцаў і выхаванцаў;

узаемадзеянне з сям'ёй для забеспячэння паўнацэннага развіцця навучэнцаў і выхаванцаў.

  1. Прадметам дзейнасці комплексу з'яўляецца забеспячэнне атрымання дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі на адпаведным ўзроўні з улікам інтарэсаў і схільнасцяў выхаванцаў і навучэнцаў, развіццё іх інтэлектуальнага патэнцыялу, ажыццяўленне прафесійнай арыентацыі выпускнікоў у адпаведнасці з запатрабаваннямі грамадства
  2. Комплекс функцыяніруе ў складзе двух ступеняў:

дашкольная адукацыя:

Рознаўзроставая група (ад 1да 7 гадоў)

І ступень – пачатковая адукацыя ( 1 – 4 класы)

ІІ ступень – базавая адукацыя (5-9 класы)

  1. Комплекс ва ўстаноўленым парадку падае ў адпаведныя органы дзяржаўную, статыстычную і бухгалтарскую справаздачнасць і нясе адказнасць за яе дакладнасць.
  2. Дзяржаўны кантроль за дзейнасцю комплексу, забеспячэннем якасці адукацыі і выхавання ажыццяўляе аддзел адукацыі, спорту і турызму Касцюковіцкага райвыканкама, у падначаленні якога знаходзіцца комплекс, і іншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  3. Комплекс можа ажыццяўляць міжнародную дзейнасць у адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

РАЗДЕЛ ІІІ. Удзельнікі адукацыйна – выхаваўчага працэсу і адносіны паміж імі.

  1. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ў комплексе з’яўляюцца выхаванцы і навучэнцы, педагагічныя, памочнік выхавальніка, законныя прадстаўнікі навучэнцаў і выхаванцаў.
  2. Выпуск навучэнцаў ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным для выпускнікоў адукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь. За навучэнцамі захоўваецца права пераходу ў школу па месцы ранейшай вучобы, паступлення ў іншыя навучальныя ўстановы.

 Перавод навучэнцаў і выхаванцаў у іншыя ўстановы адукацыі ажыцяўляецца па заяве іх законных прадстаўнікоў.

  1. Атэстацыя навучэнцаў пры засваенні зместу адпаведных адукацыйных праграм здзяйсняецца ў адпаведнасці з Правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адпаведных адукацыйных праграм, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  2. Комплекс мае штатны расклад, які зацвярджаецца начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму ў межах выдзеленага ва ўстаноўленым парадку фонду зарабатнай платы.
  3. Педагагічны калектыў комплексу фарміруецца на конкурснай аснове ў адпаведнасці з парадкам, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, зацверджанымі ва ўстаноўленым парадку.

  Кіраўніцтва комплексу мае права наймання педагагічных работнікаў,  якія прайшлі конкурс, праз кантрактную форму.

  1. Да педагагічнай дзейнасці не дапускаюцца асобы, якім яна забаронена рашэннем суда або па медыцынскіх паказаннях, а таксама асобы, якія былі асуджаны за злачынствы.
  2. Для работы ў комплексе могуць прыцягвацца работнікі адукацыі, культуры і вытворчасці на ўмовах пагадзіннай аплаты і сумяшчальніцтва, акрамя выпадкаў, калі заканадаўствам устаноўлены абмежаванні работы па сумяшчальніцтве.
  3. Працоўныя адносіны работнікаў у комплексе рэгулююцца працоўнай дамовай (кантрактам) у адпаведнасці з працоўным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Правы і абавязкі педагагічных і іншых работнікаў школы вызначаюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, дадзеным Статутам, службовымі абавязкамі. Службовыя абавязкі распрацоўваюцца і зацвярджаюцца дырэктарам комплексу на аснове кваліфікацыйных характарыстык.
  4. Навучанне і выхаванне навучэнцаў з улікам спецыфікі прадмета, які выкладаецца, здзяйсняе настаўнік, (выхавацель), які мае права на:

абарону прафесійнага гонару і годнасці;

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна-абаснаваных форм і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання;

доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;

удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;

удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці ўстановы адукацы;

удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;

павышэнне кваліфікацыі;

маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

штомесячную кампенсацыю расходаў на набыцце вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, вызначаных Урадам Рэспублікі Беларусь.

  1. Іншыя правы педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.
  2. Аб'ём вучэбнай нагрузкі, гадзін арганізацыйна-выхаваўчай работы, гадзін дадатковага кантролю настаўніка вызначаецца штогод на пачатак навучальнага года ва ўстаноўленым парадку.
  3. Педагагічныя работнікі абавязаны:

ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання; выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы; паважаць гонар і годнасць навучэнцаў і выхаванцаў, іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю; весці здаровы лад жыцця, прапагандаваць яго сярод навучэнцаў і выхаванцаў;

выконваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на працу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, устаноўленым Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

  1. Іншыя абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.
  2. Педагагічным работ нікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для прымушэння навучэнцаў да дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і заканадаўству.
  3. Навучэнцы і выхаванцы ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства маюць права на:

атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі; пераход у іншую ўстанову адукацыі;

навучанне па індывідуальным вучэбным плане ў межах зместу адукацыйнай праграмы;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам індывідуальных асаблівасцей і псіхафізічнага развіцця; ахову жыцця і здароўя ў час адукацыйнага працэсу; бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;

бясплатную карэкцыю фізічных і (або) псіхічных парушэнняў у дзяржаўных установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі;

карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;

канікулы;

атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;

бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай, вытворчай, навуковай і  культурна-спартыўнай базай установы;

атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў комплекса;

заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай,  навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай лзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах; удзел у кіраванні комплексам;

удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, сімпозіумах, кангрэсах, семінарах і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова- тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці;

удзел ў маладзежных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству.

  1.    Іншыя правы навучэнцаў і выхаванцаў устанаўліваюцца дзеючым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства, устаноўленымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі комплекса.
  2. Асноўныя абавязкі навучэнцаў і выхаванцаў: добрасумленна і адказна ставіцца да засваення зместу адукацыйных

праграм, праграм выхавання;

клапаціцца аб сваім здароўі, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

выконваць патрабаванні распарадчых дакументаў, правіл унутранага распарадку для навучэнцаў;

паважаць гонар і вартасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу; беражліва ставіцца да маёмасці комплекса.

36. Іншыя абавязкі навучэнцаў і выхаванцаў устанаўліваюцца дзеючым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, распарадчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі комплекса.

          37. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў у адпаведнасці з дзеючым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства маюць права на:

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама вучэбна- праграмнай дакументацыяй;

удзел у кіраванні комплексам;

абарону праў і законных інтарэсаў навучэнцаў і выхаванцаў;

азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, вынікамі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў і выхаванцаў;

атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў і выхаванцаў;

іншыя правы законных прадстаўнікоў непаўнагадовых навучэнцаў і выхаванцаў устанаўліваюцца дзеючым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, распарадчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі і прававымі актамі комплекса.

                 38. Законныя прадстаўнікі непаўнагадовых навучэнцаў і       выхаванцаў абавязаны:

забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў і выхаванцаў;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правіл унутранага распарадку для навучэнцаў і выхаванцаў.

  1. Іншыя абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў і выхаванцаў устанаўліваюцца дзеючым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актам і ўстановы адукацыі.

40. У адпаведнасці з артыкулам 128 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі за здзяйсненне дысцыплінарнага праступка да навучэнца могуць быць прыменены наступныя меры дысцыплінарнага спагнання: заўвага, вымова, адлічэнне.

 

РАЗДЗЕЛ  IV. Арганізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу

  1. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў комплексе здзяйсняецца ў   

    адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

  1.  Навучанне ў комплексе вядзецца на беларускай мове. Вывучэнне беларускай, рускай, замежнай мовы (нямецкай) з'яўляецца абавязковым. Адукацыйны працэс арганізуецца ў дзённай (вочнай) форме.
  2.  Комплекс здзяйсняе наступны змест адукацыйнай дзейнасці: рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі і адукацыйную праграму агульнай базавай  адукацыі і забяспечвае пераемнасць у арганізацыі і змесце адукацыйнага працэсу.
  3. У комплексе ствараецца сацыяльна-псіхалагічная служба, якая дзейнічае ў адпаведнасці  з заканадаўствам.
  4. Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на працягу года.
  5. Час знаходжання выхаванцаў у комплексе ў адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў выхаванцаў складае 10,5 гадзін.
  6. Выхаванцы аб'яднаны ў  рознаўзроставую групу (ад 1 года да 7 гадоў).
  7. Напаўняльнасць рознаўзроставай групы не павінна перавышаць  12  выхаванцаў.                               
  1. У комплексе пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ўстанаўліваюцца канікулы, у перыяд якіх заняткі з выхаванцамі не праводзяцца. У перыяд канікул праводзіцца толькі фізкультурна- аздараўленчая і мастацка-эстэтычная работа з выхаванцамі.

Агульная працягласць канікул складае сто дзесяць дзён: летнія - дзевяноста каляндарных дзён, зімовыя - дзесяць каляндарных дзён, веснавыя - дзесяць каляндарных дзён.

  1. Прыём асобы для атрымання дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы законнага прадстаўніка выхаванца, медыцынскай даведкі аб стане здароўя, накіравання ў дзяржаўную ўстанову, выдадзенага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання дзяржаўнай установы адукацыі.
  2. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм  агульнай сярэдняй адукацыі можа быць арганізаваны:

у комплексе;

на даму;

у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях.

  1. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм  агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца па вучэбных гадах. Вучэбны год дзеліцца на чвэрці.

Для навучэнцаў устанаўліваюцца канікулы на працягу вучэбнага годаі летнія канікулы.

  1. Адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні на I і II  ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень тыдня для правядзення з навучэнцамі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі працоўнага навучання, у тым ліку вучэбных заняткаў на вучэбна-вытворчых аб'ектах. Адукацыйны працэс у дашкольнай установе арганізуецца ў рэжыме пяцідзённага працоўнага тыдня.
  2. У комплексе, які рэалізуе адукацыйныя праграмы дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, вывучэнне вучэбных прадметаў ажыццяўляецца на базавым узроўні.
  3. Навучэнцы з улікам меркавання іх законных прадстаўнікоў, зыходзячы са схільнасцяў, жаданняў і стану здароўя, могуць вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні на факультатыўных занятках у межах колькасці вучэбных гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў, устаноўленых тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі.
  4. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры  рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца вучэбны занятак: урок, назіранне, экскурсія і іншы занятак. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, кансультацыі, практыка, грамадска карысная праца.
  5. Факультатыўныя заняткі могуць быць прыродазнаўча- матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, ваенна- патрыятычнай, музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, практычнай і іншай накіраванасці.
  6. Факультатыўныя заняткі праводзяцца да пачатку або пасля завяршэння ўрокаў. Факультатыўныя заняткі ў IX класах могуць праводзіцца ў шосты школьны дзень.
  7. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах, у тым ліку класах інтэграванага навучання і выхавання.
  8. Напаўняльнасць класаў не павінна перавышаць:

у I - IV класах - 20 навучэнцаў;

у V - ІХ класах - 25 навучэнцаў;

  1. Напаўняльнасць класаў інтэграванага навучання і выхавання не павінна перавышаць 20 навучэнцаў.
  2. Адкрыццё класа ва ўстанове адукацыі можа ажыццяўляцца пры  наяўнасці аднаго навучэнца.
  3. Класы могуць дзяліцца на групы ў выпадках і парадку, вызначаных палажэннем аб установе агульнай базавайадукацыі.
  4. Адукацыйны працэс ажыццяўляецца індывідуальна на падставе рашэння кіраўніка ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам.
  5. У комплексе для аказання дапамогі сям'і ў навучанні і выхаванні навучэнцаў, стварэнні ўмоў для развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў могуць адкрывацца групы падоўжанага дня для навучэнцаў I- IX класаў.
  6. У I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня бягучага вучэбнага года спаўняецца  шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дазваляецца прыём у I клас асобы, якой шэсць   гадоў спаўняецца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага вучэбнага года.
  7. Для навучэнцаў, якія па медыцынскіх паказаннях часова або  пастаянна не могуць наведваць установу адукацыі, ствараюцца ўмовы для прымання агульнай базавай адукацыі на даму.
  8. Пералік медыцынскіх паказанняў для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі на даму вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
  9. Навучэнцам, якія засвойваюць змест адукацыйных праграм агульнай  базавай  адукацыі і якім аказваецца медыцынская дапамога ў стацыянарных ўмовах і арганізацыях аховы здароўя, ствараюцца ўмовы для навучання і выхавання ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
  10. Навучэнцам, якія засвойваюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі і якія знаходзяцца на лячэнні або аздараўленні ў санаторна-курортных і аздараўляльных арганізацыях, ствараюцца ўмовы для навучання і выхавання ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  11. Навучэнцы пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі праходзяць бягучую, прамежкавую і выніковую атэстацыю.
  12. Пры правядзенні  прамежкавай і выніковай атэстацыі здзяйсняецца ацэнка паводзін навучэнцаў, якая выражаецца наступнымі характарыстыкамі: “прыкладная”, “здавальняючая”, “нездавальняючая”. Крытэрыі ацэнкі паводзін навучэнцаў вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  13. Бягучая атэстацыя праводзіцца на вучэбных занятках з выстаўленнем адзнак.
  14. Прамежкавая атэстацыя ажыццяўляецца з выстаўленнем адзнак за чвэрць з улікам вынікаў бягучай атэстацыі.
  15. Выніковая атэстацыя праводзіцца па завяршэнні вучэбнага года, навучанні і выхаванні на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
  16. Выніковая атэстацыя ў комплексе выяўляецца ў выстаўленні адзнак за год (гадавых адзнак) з улікам вынікаў прамежкавай атэстацыі ў бягучым вучэбным годзе.
  17. Выніковая атэстацыя па завяршэнні навучання і выхавання на II  ступені агульнай сярэдняй адукацыі выражаецца ў выстаўленні выніковых адзнак па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, з улікам гадавой і экзаменацыйных адзнак.
  18. Пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, формы правядзення выпускных экзаменаў штогод да пачатку вучэбнага года устанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  19. Навучэнцы на падставе медыцынскіх і іншых паказчыкаў могуць быць вызвалены ад выпускных экзаменаў. Пералік захворванняў, якія з'яўляюцца медыцынскай падставай для вызвалення навучэнцаў ад выпускных экзаменаў, вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Іншыя падставы вызвалення навучэнцаў ад выпускных экзаменаў устанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У выпадку вызвалення навучэнцаў ад выпускных экзаменаў выніковая атэстацыя ажыццяўляецца на падставе гадавых адзнак.
  20. Да выніковай атэстацыі дапускаюцца навучэнцы, якія выканалі вучэбныя планы і вучэбныя праграмы.
  21. Навучэнцам, якія не прайшлі выніковую атэстацыю ва ўстаноўлены тэрмін па ўважлівых прычынах, даецца права праходжання выніковай атэстацыі ў іншы тэрмін.
  22. Парадак правядзення выніковай атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі вызначаецца Правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

РАЗДЗЕЛ V. Кіраванне комплексам

  1. Кіраванне комплексам ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку існуючым Статутам, і будуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання.
  2. Кіраванне комплексам ажыццяўляе яго дырэктар. Дырэктар комплексу назначаецца на пасаду і вызваляецца ад займаемай пасады аддзелам адукацыі,спорту і турызма. Намеснікі дырэктара назначаюцца і вызваляюцца ад займаемай пасады дырэктарам па ўзгадненні з аддзелам адукацыі, спорту і турызму.
  3. Дырэктар комплексу:

дзейнічае ад імя комплексу і нясе  адказнасць за вынікі яго дзейнасці;

выдае загады па комплексе і іншыя лакальныя акты, абавязковыя для выканання ўсімі працаўнікамі комплекса;

здзяйсняе прыем і звальненне працаўнікоў, зацвярждае іх далжнасныя інструкцыі;

іншыя паўнамоцтвы дырэктара комплекса устанаўліваюцца дзеючым Кодэксам аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, дадзеным Статутам.

  1. Асноўным органам самакіравання комплекса з’яўляецца Савет, які ўзначальвае дырэктар. У склад Савета ўваходзяць прадстаўнікі навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў (25%), прадстаўнікі работнікаў комплекса, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, іншых арганізацый (75%).

Прадстаўнікі навучэнцаў, іх законныя прадстаўнікі выбіраюцца на класных сходах адкрытым галасаваннем. Прадстаўнікі работнікаў комплекса выбіраюцца на сходзе працоўнага калектыва. Асабовы склад Савета зацвярджаецца загадам дырэктара. Прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, іншых арганізацый уключаюцца ў склад Савета на падставе прапаноў іх кіраўнікоў. Час паўнамоцтва Савета комплекса - 2 гады.

  1. У комплексе  ствараецца педагагічны савет, бацькоўскі камітэт, папячыцельскі савет, якія здзяйсняюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з палажэннямі.
  2. У комплексе загадам дырэктара могуць стварацца іншыя саветы, якія праводзяць мэтанакіраваную работу па асобных накірунках дзейнасці: па прафілактыцы правапарушэнняў, па харчаванню, па прафесійнай арыентацыі і іншыя. Органы самакіравання ствараюцца ў комплексе і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Статутам.

РАЗДЗЕЛ VI. Фінансаванне і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне.

  1. Фінансаванне комплексу здзяйсняецца за кошт сродкаў раённага бюджэту з улікам дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у вобласці адукацыі, рэалізацыі праграмы развіцця сістэмы адукацыі.

Дадатковымі крыніцамі фінансавання комплексу, атрыманымі ў адпаведнасці з заканадауствам Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца прыбытак ад аказання платных дадатковых удукацыйных паслуг, бязвыплатная (спонсарская) дапамога юрыдычных асоб і індывідуальных падпрымальнікаў; іныя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; прыбытак ад пазабюджэтнай дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

  1. Комплекс можа ажыццяўляць аказанне платных дадатковых адукацыйных паслуг па асобных предметах, дысцыплінах,курсах.
  2. Комплекс у адносінах да замацаванай за ім маёмасці ажыццяўляе ў межах, вызначаных заканадаўствам, у адпаведнасці з мэтамі сваей дзейнасці і прызначэннем маёмасці, права валодання, карыстання і распараджэння ім. Памяшканні комплексу забяспечваюцца неабходным вучэбна-наглядным абсталяваннем, інвентаром і эксплуатуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі правіл аховы працы, санітарных правіл і нормаў.
  3. Маёмасць комплексу складаюць асноўныя фонды і абаротныя сродкі, а таксама іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, кошт якіх адлюстраваны ў самастойным балансе.
  4. Комплекс не мае права без згоды райвыканкама адчужаць або іншым спосабам распараджацца замацаванай за ім маёмасцю і маёмасцю, набытай за рахунак сродкаў, вылучаных ім па смеце.
  5. Матэрыяльна-тэхнічная база комплексу фарміруецца па дзеючых нарматывах, якія дзейнічаюць з улікам тыпу ўстановы і формаў навучання.
  6. Арганізацыю і вядзенне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ажыццяўляе цэнтралізаваная бухгалтэрыя аддзела адукацыі, спорту і турызму. Парадак вядзення бухгалтарскага і статыстычнага ўліку і справаздачнасці рэгулюецца дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

РАЗДЗЕЛ VII. Міжнародная дзейнасць

  1. Комплекс можа падтрымліваць і развіваць міжнароднае супрацоўніцтва па праблемах адукацыі, павышэнні кваліфікацыі педагагічнага складу, практычнай падрыхтоўкі педагогаў, удзельнічаць у ажыццяўленні міжнародных адукацыйных і навукова-метадычных праектаў, у канферэнцыях і конкурсах.
  2. Комплекс ажыццяўляе супрацоўніцтва на падставе дагавораў і пагадненняў з замежнымі школамі і органамі адукацыі, выяўляе пры гэтым уласную ініцыятыву і самастойнасць.
  3. Комплекс накіроўвае за мяжу ў форме ўзаемаабмену педагагічных работнікаў на стажыроўку і практыку, для ўдзелу ў міжнародных канферэнцыях і семінарах, а таксама навучэнцаў для ўдзелу ў алімпіядах, выставах, лагерах школьнікаў і іншых, выкарыстоўваючы для гэтага сродкі з пазабюджэтных крыніц, спонсарскую дапамогу, сродкі бацькоўскай грамадскасці.

РАЗДЗЕЛ VIII. Спыненне дзейнасці комплекса

  1. Комплекс можа быць рэарганізаваны або ліквідаваны па рашэнні райвыканкама, упаўнаважаных дзяржаўных органаў, у тым ліку суда, у выпадках і парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам.
  2. Ліквідацыя комплекса вядзе за сабой спыненне яго дзейнасці без пераходу праў і абавязкаў у парадку правапераемнасці да іншых асоб, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі.
  3. У выпадку спынення дзейнасці комплекса, ануляванні, спыненні лзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на адукацыйную дзейнасць райвыканкам прымае меры па пераводу навучэнцаў з іх згоды, згоды законных прадстаўнікоў непаўнагадовых навучэнцаў у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку,

сталяваным Урадам Рэспублікі Беларусь.

  1. Ліквідацыя комплекса лічыцца завершанай, а комплекс спыняе існаірнне пасля ўнясення аб гэтым запісу ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

 

 

 

СОГЛАСОВАНО

Начальник отдела образования,

 спорта и туризма райисполкома

______________ Е.М.Сироткина

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Разделы сайта