12.02.-01.03.2016
Прафілактычная акцыя “Разам супраць наркотыкаў”
01.03.2016
Адзіны дзень здароўя “Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі”
Мэта правядзення: мабілізаваць сацыяльна-грамадскія рэсурсы ў межах павышэння эфектыўнасці работы па прафілактыцы ўжывання наркатычных сродкаў, курыцельных сумесей сярод непаўналетніх.
Задачы: ажыццяўленне комплексных прафілактычных мерапрыемстваў накіраваных на павышэнне міжведамаснага ўзаемадзеяння, а таксама ўзроўня індывідуальна-прафілактычнай работы.
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар
__________ Г.П.Рываненка
План мерапрыемстваў
ДУА “Баронькаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” па рэалізацыі прафілактычнай акцыі “Разам супраць наркотыкаў” і адзінага дня здароўя “Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі”
З 12.02.2016 г да 01.03.2016 г
| № | Назва мерапрыемства | Тэрмін выканання | Адказныя |
| 1 | Падрыхтоўка і размяшчэнне інфармацыі аб правядзенні Акцыі і адзінага Дня здароўя на вэб-сайце і інфармацыйным сттэндзе ўстановы адукацыі | Да 12.02.2016 | Старасвецкая Т.В. аператар ЭВМ. Банная Л.М. намеснік дырэктара па АД |
| 2 | Распаўсюджванне лістовак па тэматыцы акцыі | На працягу акцыі | СППС |
| 3 | Правядзенне дыягнастычных даследаванняў сярод вучняў 5-7 класаў, 8-10 класаў па выяўленню вучняў, схільных да ўжывання спіртных напояў, курэння, наркаманіі | Люты | СППС |
| 4 | Дэманстрацыя фільмаў па прафілактыцы дзіцячых залежнасцей | Люты | Класныя кіраўнікі 1-11 кл |
| 5 | Правядзенне класных і інфармацыйных гадзін па тэматыцы акцыі | На працягу акцыі | Класныя кіраўнікі 1-11 кл |
| 6 | Правядзенне адзінага Дня здароўя “Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі” | 01.03.2016 | Падлас А.І. настаўнік фізічнай культуры і здароўя Палякова А.У. настаўнік фізічнай культуры і здароўя |